1 Псальм Давідавы. (На першы дзень у тыдні.)
Госпад ёсьць Пастыр мой, ні ў чым мець ня буду нястачы!
2 На пасьвішчах зялёных Ён пасьвіць мяне й да водаў сьвежых водзіць мяне.
3 ён узмацняе душу маю, на сьцежкі праўды вядзе мяне дзеля іменьня Свайго.
4 Дык навет праходзячы далінаю ценю сьмяротнага ня буду баяцца напасьці, бо Ты-ж са мною: Твая паліца й падпора Твая — яны мяне пацяшаюць.
5 Ты прада мной застаўляеш стол перад абліччам уціскаючых мяне; галаву маю Ты памазаў алівай і чару маю даверху наліў.
6 Шчасьце й ласка Твая будуць са мною ўсе дні жыцьця майго; і ў доме Гасподнім астануся навекі.

Каментары ці зноскі:

* Зэля — гэта знак музычны, быццам сгеsсеndо; ён паказуе, што музыка, якая ціха падыгрывае, павінна зайграць мацней і адзначыць гэтым канец адрыўку, або заканчэньне песьні.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Псальмаў, псальм 23

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
© 1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.