1 Псалом Давіда: у першы дзень тыдня. Гасподняя зямля і ўсё, што яе напаўняе, сусьвет і ўсе, што жывуць у ім.
2 Ён на морах заснаваў яго і ўмацаваў яго на рэках.
3 Хто ўзыдзе на гару Гасподнюю і хто стане на месцы сьвятым Яго?
4 Той, у каго рукі бязьвінныя і сэрца чыстае, хто не дарма атрымаў душу сваю і не прысягаў няшчыра бліжняму свайму.
5 Той атрымае блаславеньне ад Госпада і міласьць ад Бога, Збаўцы свайго.
6 Такі род тых, што шукаюць Яго, шукаюць аблічча Бога Якубавага.
7 Падыміце, князі, брамы вашыя; і падыміцеся, брамы вечныя, і ўвойдзе кароль славы!
8 Хто ж той кароль славы? Госпад магутны і моцны, Госпад дужы ў баі.
9 Падыміце, князі, брамы вашыя; і падыміцеся, брамы вечныя, і ўвойдзе кароль славы.
10 Хто ж той кароль славы? Госпад сіл, Ён — кароль славы!
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псалтыр Давіда, псальм 23

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.