1 Кіраўніку хору. Навука Давіда
2 пасьля таго, як прыйшоў Дойк Ідумэйскі і данёс Саўлу, сказаўшы, што Давід прыйшоў у дом Абімэлеха.
3 Чаго ты, дужы, хвалісься ў злосьці беззаконьнем?
4 Увесь дзень язык твой прыдумваў няправеднае: быццам вострай брытвай, ты чыніў падман.
5 Ты палюбіў зло больш за дабро, няправеднасьць больш, як казаць праўду.
6 Палюбіў ты ўсе згубныя словы, мову няшчырую.
7 Таму Бог зьнішчыць цябе да канца, вырве і выселіць цябе з твайго жыльля і корань твой — з зямлі жывых.
8 Праведнікі ўбачаць, і збаяцца, і пасьмяюцца з яго, і скажуць:
9 «Вось чалавек, які ня ўзяў Бога сабе памочнікам, а спадзяваўся на мноства багацьця свайго і ўмацоўваўся ў марнасьці сваёй».
10 А я, быццам пладавітае дрэўца аліўнае ў доме Божым, спадзяваўся на Божую міласьць на век і на век вякоў.
11 Буду дзякаваць Табе давеку за тое, што Ты ўчыніў, і спадзявацца на імя Тваё, бо яно добрае ў вачах сьвятых Тваіх.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Псалтыр Давіда, псальм 51
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.