1 Кіраўніку хору. На струнных прыладах. Песьня Давіда.
2 Калі я клікаў, Бог праведнасьці маёй пачуў мяне. У бядзе Ты вывеў мяне на прасьцяг. Зьмілуйся нада мною і выслухай малітву маю.
3 Сыны людзкія, дакуль будзеце цяжкасардэчнымі? Чаму любіце пустое і шукаеце няпраўду?
4 Дык ведайце, што дзіву годным учыніў Госпад праведніка свайго; Госпад пачуе мяне, калі буду клікаць Яго.
5 Гневайцеся — і не грашыце; што кажаце ў вашых сэрцах, у тым кайцеся на пасьцелях вашых!
6 Прынясіце ахвяру праведнасьці і спадзявайцеся на Госпада.
7 Многія кажуць: «Хто нам пакажа дабро?» Зьзяньне твару Твайго, Госпадзе, стала яўным для нас.
8 Ты даў радасьць сэрцу майму, у той час як яны напоўніліся плодам сваёй пшаніцы, віна і алею.
9 Я лягу спаць у супакоі і засну, бо адзін Ты, Госпадзе, даў мне жыць у надзеі.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псалтыр Давіда, псальм 4

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.