1 Кіраўніку хору. Псалом Давіда. Ратуй мяне, Госпадзе, ад чалавека паганага, выбаў мяне ад мужа няправеднага,
2 якія задумалі благое ў сэрцах, увесь дзень рыхтаваліся да бою;
3 навастрылі, як гадзюкі, языкі свае: атрута зьмяіная ў вуснах іх.
4 Ад рукі грэшніка захавай мяне, Госпадзе, выбаў мяне ад людзей няправедных, што задумалі падставіць нагу мне.
5 Пыхлівыя схавалі сець на мяне і расьцягнулі шнуры —
6 пасткі для ног маіх; пры дарозе паставілі цянёты на мяне.
7 Я сказаў Госпаду: «Ты Бог мой; пачуй, Госпадзе, голас малітвы маёй».
8 Госпадзе, Госпадзе, сіла збаўленьня майго, у дзень бою Ты засланіў галаву маю.
9 Не перадай мяне, Госпадзе, супраць жаданьня майго грэшніку; яны змовіліся супраць мяне: не пакінь мяне, каб яны не заважнічалі.
10 Галоўнае пра акружэньне іх: злосьць вуснаў іх пакрые іх,
11 распалены вугаль спадзе на іх, і Ты зьвергнеш іх у пакутах іх, і не ўстаяць.
12 Чалавек пустаслоўны ня будзе мець посьпеху на зямлі: няшчасьці аж да загубы будуць перасьледаваць чалавека няправеднага.
13 Я ўведаў, што Госпад учыніць суд бедным і справядлівасьць убогім.
14 Праведнікі несумненна будуць дзякаваць імю Твайму, і правыя паселяцца перад абліччам Тваім.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псалтыр Давіда, псальм 139

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.