1 Песьня ўзыходжаньняў. Шмат разоў з маладосьці маёй усчыналі вайну са мною — хай скажа цяпер Ізраіль, —
2 шмат разоў з маладосьці маёй усчыналі вайну са мною, але не адолелі мяне.
3 На сьпіне маёй шчыравалі грэшнікі, працягвалі чыніць беззаконьні свае.
4 Справядлівы Госпад сьцяў шыі грэшнікаў.
5 Хай сумеюцца і павернуць назад усе, што ненавідзяць Сыён,
6 хай стануць як трава на стрэхах, што засыхае перш, як вырвуць яе,
7 якою жнец не напоўніць жмені сваёй, ані той, хто вяжа снапы — бярэмя свайго,
8 і тыя, што праходзяць міма, ня скажуць: «Блаславеньне Гасподняе на вас! Мы блаславілі вас у імя Гасподняе».
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Псалтыр Давіда, псальм 128
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.