1 Кіраўніку хору. «Не загубі». Псалом. Песьні Асафа.
2 Будзем дзякаваць Табе, Божа, будзем дзякаваць Табе і будзем клікаць імя Тваё. Раскажу пра ўсе цуды Твае.
3 «Калі прызначу час, буду судзіць справядліва.
4 Разьмякла зямля і ўсе, што жывуць на ёй: Я ўмацаваў стаўпы яе.
5 Я сказаў беззаконьнікам: не чыніце беззаконьня! А грэшнікам: не ўзвышайце рога!»
6 Не ўздымайце ўгору рога вашага і не гаварыце няпраўды на Бога!
7 Бо ні з усходу, ні з захаду, ні з пустынных гораў прыйдзе судзьдзя.
8 Бо Бог — судзьдзя: аднаго паніжае, другога ўзвышае.
9 Бо ў руцэ Госпада чаша, поўная моцнага віна прыпраўленага. І Ён нахіляе яе то ў адзін бок, то ў другі; а гушча яго не выпаражняецца: будуць піць яе ўсе грэшнікі зямлі.
10 А я буду цешыцца давеку, буду апяваць Бога Якуба.
11 І ўсе рогі грэшнікаў скрышу, а рогі праведніка ўздымуцца ўгору.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Псалтыр Давіда, псальм 74
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.