1 Кіраўніку хору. Псалом Давіда на ўспамін аб збаўленьні.
2 Божа, просьбу маю аб дапамозе ўваж; Госпадзе, пасьпяшы з дапамогаю мне.
3 Хай асаромяцца і зьбянтэжацца тыя, што шукаюць душы маёй; хай павернуць назад і сумеюцца тыя, што жадаюць мне зла;
4 хай зараз павернуць назад з сорамам тыя, што кажуць мне: «Добра, добра яму так».
5 Хай радуюцца і цешацца ў Табе ўсе, што шукаюць Цябе, Божа; і хай тыя, што любяць збаўленьне Тваё, кажуць заўсёды: «Хай узьвялічыцца Госпад!»
6 А я бедны і ўбогі: Божа, дапамажы мне. Ты мой памочнік і Збаўца: Госпадзе, не пазьніся!
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псалтыр Давіда, псальм 69

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.