1 Кіраўніку хору. Псалом. Сыном Карэевым.
2 Ты, Госпадзе, явіў спагаду зямлі Тваёй, адмяніў палон Якуба.
3 Ты адпусьціў беззаконьні людзям Тваім, пакрыў усе грахі іх.
4 Ты спыніў увесь гнеў Твой, суняў лютасьць гневу Твайго.
5 Вярні нас, Божа збаўленьня нашага, і адвярні абурэньне Тваё ад нас!
6 Ці ж будзеш вечна гневацца на нас? І ці будзеш працягваць гнеў Твой з пакаленьня ў пакаленьне?
7 Божа, Ты, павярнуўшыся, ажывіш нас, і народ Твой узрадуецца ў Табе.
8 Яві нам, Госпадзе, міласьць Тваю і дай нам Тваё збаўленьне.
9 Паслухаю, што скажа мне Госпад Бог, бо Ён будзе казаць пра мір людзям сваім і сьвятым сваім, і тым, што павяртаюць сэрца да Яго.
10 Сапраўды, блізкае збаўленьне Яго для тых, што баяцца Яго, каб слава пасялілася на нашай зямлі.
11 Міласэрнасьць і праўда сустрэліся, справядлівасьць і супакой абняліся.
12 Праўда з зямлі прарасла, і справядлівасьць прыхілілася з неба.
13 Бо Госпад явіць дабрыню і зямля наша дасьць плён свой.
14 Справядлівасьць пойдзе перад Ім і паставіць на дарогу крокі Яго.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Псалтыр Давіда, псальм 84
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.