1 Кіраўніку хору. На духавых прыладах. Псалом Давіда.
2 Да словаў маіх прыслухайся, Госпадзе, зразумей крык мой;
3 будзь уважлівы да голасу маленьня майго, Уладару мой і Божа мой! Бо да Цябе, Госпадзе, памалюся.
4 На досьвітку пачуй голас мой, на досьвітку стану перад Табою і буду назіраць.
5 Бо Ты не такі Бог, што жадае беззаконьня: нягоднік не паселіцца пры Табе,
6 дый беззаконныя не ўстаяць перад Тваімі вачыма. Ты неўзьлюбіў усіх, што чыняць беззаконьне;
7 Ты зьнішчыш усіх, што кажуць няпраўду: Госпад цураецца мужа крыві і няшчырага.
8 Я ж з вялікай ласкі Тваёй увайду ў дом Твой, пакланюся сьвятому храму Твайму ў страху перад Табою.
9 Госпадзе, у справядлівасьці Тваёй вядзі мяне, дзеля ворагаў маіх выраўнуй шлях мой перад Табою.
10 Бо ў вуснах іх няма праўды, сэрца іх пустое, горла іх — магіла адкрытая, языкамі сваімі лісьлівілі.
11 Судзі іх, Божа, хай абернуцца ў нішто намеры іх, дзеля безьлічы бясчынстваў іх адкінь іх, бо яны засмуцілі Цябе, Госпадзе.
12 І хай узрадуюцца ўсе, што спадзяюцца на Цябе: яны будуць цешыцца давеку, і Ты паселісься сярод іх. І хваліцца будуць Табою ўсе, што любяць імя Тваё.
13 Бо Ты, Госпадзе, блаславіш праведніка: быццам шчытом спагады Ты вянчаў нас.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псалтыр Давіда, псальм 5

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.