1 На канец, між песьнямі, псалом. Песьня.
2 Божа, будзь ласкавы для нас і блаславі нас, яві нам сьветлым твар Твой і зьмілуйся над намі,
3 каб нам пазнаць на зямлі шлях Твой, сярод усіх народаў збаўленьне Тваё.
4 Хай дзякуюць Табе людзі, Божа, хай дзякуюць Табе ўсе людзі!
5 Хай узрадуюцца і ўсьцешацца народы, бо Ты судзіш людзей справядліва і кіруеш народамі на зямлі.
6 Хай дзякуюць Табе людзі, Божа, хай дзякуюць Табе ўсе людзі!
7 Зямля дала плён свой: хай Бог, наш Бог блаславіць нас!
8 Хай Бог блаславіць нас, і хай баяцца Яго ўсе канцы зямлі.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псалтыр Давіда, псальм 66

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.