1 Алілуя! Буду дзякаваць Табе, Госпадзе, ад усяго сэрца майго ў радзе праведных і на сходзе.
2 Вялікія справы Гасподнія, завершаныя згодна з усімі пажаданьнямі Яго.
3 Хвала і велічнасьць — справа Яго, і справядлівасьць Яго трывае на век вякоў.
4 Памятнымі ўчыніў Ён цуды свае; Госпад міласэрны і ласкавы:
5 Ён даў спажыву тым, што баяцца Яго, будзе павек памятаць пра свой запавет.
6 Ён явіў сілу ўчынкаў сваіх народу свайму, каб даць яму спадчыну паганаў.
7 Справа рук Яго — праўда і суд; верныя ўсе Яго прыказаньні,
8 устаноўленыя на вякі вякоў, заснаваныя на праўдзе і справядлівасьці.
9 Ён паслаў вызваленьне народу свайму, навек запавет свой устанавіў; сьвятое і страшнае імя Яго.
10 Пачатак мудрасьці — страх Гасподні: добра разумеюць гэта ўсе, што так робяць. Хвала Яго трывае на век вякоў.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псалтыр Давіда, псальм 110

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.