1 Навука Давіда, калі быў у пячоры і маліўся.
2 Голасам маім я клікаў Госпада, голасам маім я Госпаду маліўся.
3 Мальбу маю вылью перад Ім, пра гора маё Яму раскажу.
4 Калі дух мой зьнемагаў ува мне, Ты і тады ведаў сьцежкі мае. На той дарозе, па якой я ішоў, схавалі пастку на мяне.
5 Глядзеў я ўправа і ўглядаўся, і не было нікога, хто ведаў бы мяне; надзея на ўцёкі пакінула мяне, і ня стала нікога, хто парупіўся б аб душы маёй.
6 Да Цябе, Госпадзе, я ўсклікнуў і сказаў: «Ты надзея мая, мой удзел на зямлі жывых!
7 Уваж малітву маю, бо я вельмі падупаў. Вызвалі мяне ад тых, што перасьледуюць мяне, бо яны дужэйшыя за мяне.
8 Выведзі з вязьніцы душу маю, каб мне дзякаваць імю Твайму. Праведнікі будуць чакаць мяне, пакуль аддзячыш мне».
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псалтыр Давіда, псальм 141

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.