1 Кіраўніку хору. Сыном Карэевым.
2 Усе народы, пляскайце ў далоні, усклікніце Богу радасным голасам.
3 Бо Госпад — усявышні, страшны, Ён Уладар вялікі над усёй зямлёй.
4 Ён скарыў нам народы і плямёны паклаў нам пад ногі;
5 Ён выбраў спадчыну сваю для нас — красу Якуба, якую ўпадабаў.
6 Бог узышоў пад воклікі, Госпад — пад гучаньне трубаў.
7 Сьпявайце Богу нашаму, сьпявайце; сьпявайце Уладару нашаму, сьпявайце,
8 бо Бог — Уладар усёй зямлі: сьпявайце ўдумліва!
9 Бог пануе над народамі, Бог сядзіць на сьвятым пасадзе сваім.
10 Уладары народаў сабраліся разам з Богам Абрагама, бо дужыя зямлі — Божыя, яны вельмі ўзвысіліся.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Псалтыр Давіда, псальм 46
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.