1 Алілуя! Шчасьлівы муж, які баіцца Госпада, ён знойдзе вялікую асалоду ў запаветах Яго:
2 семя яго будзе моцным на зямлі, род праведных будзе блаславёны.
3 Слава і багацьце ў доме яго, і справядлівасьць яго трываць будзе на век вякоў.
4 Быццам сьвятло ў цемры, ён зазьзяў для праведных, — міласэрны, шчодры і справядлівы.
5 Добры той чалавек, які шкадуе і пазычае: ён разважліва ўладкоўвае справы свае,
6 так што не пахісьнецца павек. У вечнай памяці будзе праведнік,
7 благое весткі ён не збаіцца, сэрца яго гатовае даверыцца Богу.
8 Сэрца яго стойкае: не збаіцца, аж пакуль ня гляне з пагардай на ворагаў сваіх.
9 Ён раздаў, даў убогім: праведнасьць яго будзе трываць давеку; рог яго ўздымецца ў славе.
10 Грэшнік убачыць і напоўніцца злосьцю, заскрыгоча зубамі сваімі і змарнее; жаданьне грэшніка згіне.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Псалтыр Давіда, псальм 111
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.