1 Псалом Давіда. Ярэмы. Над рэкамі Бабілёну, там сядзелі мы і плакалі, калі ўспаміналі Сыён.
2 На вербах пасярод яго павесілі мы гусьлі свае;
3 бо там тыя, што нас паланілі, пыталі нас пра словы песьняў, а тыя, што нас вялі — пра гімн: «Засьпявайце нам з песьняў Сыёнскіх».
4 Як нам сьпяваць песьню Гасподнюю на чужой зямлі?
5 Калі забуду цябе, Ерусалім, хай будзе забытая правіца мая!
6 Хай язык мой прысохне да паднябеньня майго, калі ня буду памятаць пра цябе, калі не пастаўлю Ерусалім на пачатку радасьці маёй.
7 Прыгадай, Госпадзе, дзень Ерусаліму сынам Эдомскім, якія казалі: «Спусташайце, спусташайце яго да асноваў!»
8 Дачка бабілёнская, паганая! Блаславёны той, хто адплаціць табе за тое, што ты ўчыніла нам.
9 Блаславёны той, хто возьме і разаб’е аб камень дзетак тваіх.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Псалтыр Давіда, псальм 136
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.