1 Дзякуйце Ягове, бо (Ён) ёсьць добры, бо Ягоная Міласэрнасьць (трывае) у вяках вякоў.
2 Дзякуйце Богу багоў, бо Ягоная Міласэрнасьць (трывае) у вяках вякоў.
3 Дзякуйце Госпаду валадароў, бо Ягоная Міласэрнасьць (трывае) у вяках вякоў.
4 Таму, Які робіць вялікія Цуды, Ён адзін, бо Ягоная Міласэрнасьць (трывае) у вяках вякоў.
5 Таму, Які нябёсы стварыў Мудрасьцю, бо Міласэрнасьць Ягоная (трывае) у вяках вякоў.
6 Які прасьцягнуў зямлю над водамі, бо Ягоная Міласэрнасьць (трывае) у вяках вякоў,
7 Таму, Які стварыў сьвяцілы вялікія, бо Міласэрнасьць Ягоная (трывае) у вяках вякоў,
8 сонца для кіраваньня днём, бо Міласэрнасьць Ягоная (трывае) у вяках вякоў,
9 месяц і зоркі для кіраваньня ноччу, бо Міласэрнасьць Ягоная (трывае) у вяках вякоў,
10 Таму, Які нанёс сьмертаносны ўдар Ягіпту праз сьмерць (усяго) ягонага першароднага, бо Міласэрнасьць Ягоная (трывае) у вяках вякоў,
11 і вывеў Ізраэля зь ягонага (Ягіпту) асяродзьдзя, бо Міласэрнасьць Ягоная (трывае) у вяках вякоў,
12 Далоньню магутнай і працягнутай Рукой, бо Міласэрнасьць Ягоная (трывае) у вяках вякоў,
13 Таму, Які Чырвонае мора расьсек на (дзьве) часткі, бо Міласэрнасьць Ягоная (трывае) у вяках вякоў,
14 і правёў Ізраэля пасярод яго, бо Міласэрнасьць Ягоная (трывае) у вяках вякоў,
15 і хвараона і ягонае войска ськінуў у мора Чырвонае, бо Міласэрнасьць Ягоная (трывае) у вяках вякоў,
16 Таму, Які народ Свой правёў праз пустэльню, бо Міласэрнасьць Ягоная (трывае) у вяках вякоў.
17 Таму, Які пабіў вялікіх каралёў, бо Міласэрнасьць Ягоная (трывае) у вяках вякоў,
18 і пазабіваў знакамітых каралёў, бо Міласэрнасьць Ягоная (трывае) у вяках вякоў,
19 Сігона, караля амарэяў, бо Міласэрнасьць Ягоная (трывае) у вяках вякоў,
20 і Ога, караля Башану, бо Міласэрнасьць Ягоная (трывае) у вяках вякоў,
21 і зямлю іхную аддаў на спадак, бо Міласэрнасьць Ягоная (трывае) у вяках вякоў,
22 на спадак Свайму слузе Ізраэлю, бо Міласэрнасьць Ягоная (трывае) у вяках вякоў,
23 Які ўспомніў пра нас у паніжэньні нашым, бо Міласэрнасьць Ягоная (трывае) у вяках вякоў,
24 і Ён выратаваў нас ад ворагаў нашых, бо Міласэрнасьць Ягоная (трывае) у вяках вякоў,
25 Які дае ежу ўсякаму целу, бо Міласэрнасьць Ягоная (трывае) у вяках вякоў,
26 дзякуйце Богу нябёсаў, бо Міласэрнасьць Ягоная (трывае) у вяках вякоў.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Кніга Псальмаў, псальм 136
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020