1 Давідавы. Судзі мяне (паводля праўды), Ягова, бо я хадзіў у чысьціні маёй. І я спадзяюся на Ягову. Я ня пахіснуся.
2 Учыні мне іспыт, Ягова, і выпрабуй мяне. Дасьледуй маё нутро і маё сэрца! —
3 Бо міласэрнасьць Твая перад вачыма маімі, і хадзіў я ў праўдзе Тваёй.
4 Ня сядзеў я зь людзьмі аблуднымі, і з тымі, што за сьпіной куюць падступнасьць, ня пайду.
5 Нянавіджу я зборкі зламысных, ды з бязбожнікамі разам ня буду сядзець.
6 Буду абмываць у нявіннасьці рукі мае і буду абходзіць навакол ахвярніку Твайго, Ягова,
7 каб голасна падзякаваць і расказаць пра ўсе Твае цуды.
8 Ягова, я палюбіў жытло Дому Твайго і мейсца, дзе жыве Твая слава.
9 Ня загубі душу́ маю з грэшнікамі і жыцьцё маё з крыважэрнымі.
10 У чыіх руках ліхадзейства, і чыя правіца поўная ха́бару.
11 Але я хаджу ў маёй чысьціні. Вызвалі мяне і зьлітуйся нада мною!
12 Стапа мая стаіць на роўным мейсцы; у сходах я буду славіць Ягову.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Псальмаў, псальм 26

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020