1 Міхтам Давідаў. Барані мяне, Божа, бо ў Табе мой прытулак.
2 Я сказаў Ягову: «Ты ёсьць мой Госпад. Усё, што ўва мне добрае ёсьць, — толькі Ты».
3 У сьвятых, што на зямлі, у цудоўных Тваіх, — у іх уся мая ўрачыстая радасьць»!
4 Многа клопату маюць тыя, што ўхваляюць іншага (бога). Я ня буду ўхваляць іхныя крывавыя ахвяры, і іхныя імёны ня буду ўспамінаць вуснамі маімі,
5 Ягова ёсьць удзел маёй Спадчыны і майго келіха. Ты гарантуеш мне мой лёс.
6 Межы мае выпалі ў месцах прыемных. І спадчына мая для мяне прыемная.
7 Я буду славіць Ягову, Які навучыў мяне. Нават па начах настаўляе мяне нутро маё.
8 Усьцяж я маю Ягову перад вачыма маімі; таму што Ён праваруч мяне, каб я ніколі ня пахіснуўся.
9 Таму ўзрадавалася сэрца маё і ўзьвесялілася чэсьць мая, нават цела маё супакоіцца ў надзеі,
10 бо Ты ня пакінеш душы маёй у шэолю і ня дасі Сьвятому Твайму ўбачыць спарахненьне.
11 Ты пакажаш мне сьцежку жыцьця. Паўната радасьці перад Абліччам Тваім. Шчасьце ў Правіцы Тваёй навечна.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Кніга Псальмаў, псальм 16
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020