1 Начальніку хору: Псальм Давідавы. Я спадзяюся на Ягову! Як жа вы кажаце душы маёй: узьляці на гару вашую, як птушка?
2 Бо вось бязбожнікі напялі лук, наклалі на цяціву стралу сваю, каб у поцемку страляць у справядлівых сэрцам.
3 Калі разбураны асновы, што можа зрабіць праведнік?
4 Ягова ёсьць у Сваёй Сьвятой Сьвятыні, Ягова, — Пасад Ягоны ў Нябёсах. Ягоныя Вочы бачаць, Ягоныя Павекі выпрабоўваюць сыноў Адама.
5 Ягова выпрабоўвае справядлівага, але бязбожніка і таго, хто любіць гвалт, нянавідзіць Душа Ягоная.
6 Ён пралівае дажджом пасткі на бязбожнікаў; агонь і серка і вецер палючы — вось іхняя доля із іхняй чары;
7 Бо Ягова справядлівы. Ён любіць праўду. Праведнікі ўбачаць Ягонае Аблічча.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Кніга Псальмаў, псальм 11
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020