1 Кіроўцу хору. На васьміструнавых прыладах. Псалом Давіда.
2 Барані мяне, Божа, бо не засталося правядных,
Бо не засталося праўды сярод сыноў чалавечых.
Бо не засталося праўды сярод сыноў чалавечых.
3 Хлусяць адзін аднаму, вусны ліслівасці поўныя,
У сэрцы ж нянавісць і злаба.
У сэрцы ж нянавісць і злаба.
4 Зачыніць Бог вусны хлуслівыя,
Вусны напыслівыя.
Вусны напыслівыя.
5 Што гавораць:«Языком узвысім сябе,
Мы — спадары вуснам сваім, хто нам Валадар?»
Мы — спадары вуснам сваім, хто нам Валадар?»
6 «Пакут дзеля бедных і ўздыхненняў убогіх паўстану, — Бог кажа,—
Стану ім ратаваннем, не адвярнуся ад іх».
Стану ім ратаваннем, не адвярнуся ад іх».
7 Словы Божыя — словы чыстыя,
Як срэбра ў горне пачышчанае ад зямлі, сем разоў пераплаўленае.
Як срэбра ў горне пачышчанае ад зямлі, сем разоў пераплаўленае.
8 Ты, Божа, абароніш нас
І захаваешы нас ад роду гэтага ў век.
І захаваешы нас ад роду гэтага ў век.
9 Вакол таўкуцца бязбожныя,
Па вышыні Сваёй памножыў любоў да сыноў чалавечых.
Па вышыні Сваёй памножыў любоў да сыноў чалавечых.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Псалцір, псальм 11
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
Public Domain — народны здабытак.
Міхаіл Астапчык.
© 2005−2015
