1 Кіроўцу хору. Песня. Псалом нядзелі.
2 Усклікні да Бога ўся зямля,
Спявайце імю Яго, слаўце і хваліце Яго.
3 Кажыце Богу: якія дзіўныя справы Твае!
Перад вялікай сілай Тваёй зманяць ворагі Твае.
4 Уся зямля паклоніцца Табе,
І да заспявае імю Твайму, Вышэйшы.
5 Прыйдзіце і ўбачце справы Божыя,
Бо дзіўны ў справах сваіх да сыноў чалавечых.
6 Ператварыў мора ў зямлю, рэку перайшлі нагамі
І там узвясяліліся аб Ім.
7 Уладарыць сілай сваёй век, вочы Яго на людзей глядзяць,
Да не ўзносяцца сабою плямёны, што гнявяць Яго.
8 Дабраслаўце, народы, Бога нашага
І гучна, галасамі сатварыце славу Яму.
9 Ён даў душы маёй жыццё,
І не даў пахіснуцца нагам маім.
10 Выпрабаваў нас, ачысціў нас полымем,
Як полымем ачышчаецца срэбра.
11 Увёў нас у сеці,
Усклаў бядоты на гарбы нашы.
12 Паставіў чалавека над галовамі нашымі,
Прайшлі полымя і ваду, і вывеў нас у супакой.
13 Увайду ў дом Твой з усеспаленнем,
І аддам Табе абеты мае.
14 Што абяцяў вуснамі маімі,
Што абяцаў вуснамі маімі ў смутку маім.
15 Усеспалені ўзнясу да Цябе з кадзілам,
Цяляты ўзнясу да Цябе, валоў і казлоў.
16 Прыйдзіце, пачуйце і распавем вам, усе багабаязныя,
Што сатварыў мне Бог для душы маёй.
17 Да Яго вуснамі маімі ўсклікаю,
І Яго ўзвялічу языком маім.
18 Калі б была няпраўда ў сэрцы маім,
То не пачуў бы мяне Госпад.
19 Таму пачуў мяне Божа,
Пачуў голас малення майго.
20 Дабраславены Божа, што не пакінуў малітву маю,
І не адняў міласэрнасці Сваёй ад мяне.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псалцір, псальм 65

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Міхаіл Астапчык.
© 2005−2015