1 Алелюйя.

Люблю я, калі чуе Бог голас малення майго,
2 Бо дахіліў вуха Свае да мяне,
У любы́ дзень заклікаць буду.
3 Апанавалі мяне хваробы смяротныя, пакуты апраметныя апранулі мяне,
4 Скруха і бядоты сустрэлі мяне, і заклікаў імя Госпада:
5 «О, Божа, ратуй душу маю!»
Міласэрны Бог і Правядны, Бог наш шкадуючы.
6 Немаўлятаў абараняе Бог.
Змаліўся і ратаваў мяне.
7 Звярніся, душа мая, у супакой свой,
Бо Бог дабрадзейнічае да цябе.
8 Бо збавіў душу маю ад смерці, вочы мае — ад слёз,
Ногі мае — ад спатыкнення.
9 Дабраўгоджу Госпаду
У краіне жывых.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псалцір, псальм 114

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Міхаіл Астапчык.
© 2005−2015