1 Кіроўцу хору. Псалом Давіда.
2 Пачуй, Божа, голас мой, калі малюся да Цябе,
Збаві ад страха варожага душу маю.
3 Пакрый мяне ад процьмы хлуслівых,
І захілі ад мноства робячых няпраўду.
4 Навастрылі, як меч, языкі свае,
Нацягнулі, як стрэлы, свае словы нянавісці.
5 Страляюць у беззаганных зпадціху,
Раптоўна страляюць і не баяцца адказу.
6 Зацвердзіліся ў слове няправым,
Сеткі свае хаваць змовіліся і кажуць: «Ня ўбачыць ніхто».
7 Выпрабуюць бяззаконне, даследуюць,
Але чалавек з глыбіні сэрца ўславіць Госпада.
8 І шкоды ад стрэлаў іх быццам як ад дзяцей,
І запнуцца ў словах сваіх, і паківаюць галовамі людзі вакол.
9 І ўстрашыцца чалавек кожны
І ўзвесціць справы Божыя, і справы Яго зразумее.
10 Узвясяліцца правядны пра Бога, і будзе спадзявацца на Яго,
І пахваляцца ўсе правыя сэрцам.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псалцір, псальм 63

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Міхаіл Астапчык.
© 2005−2015