1 Кіроўцу хору. Псалом Давіда.
2 Аддзялі мяне, Божа, ад чалавек хлуслівых,
Ад чалавека няправеднага вызвалі мяне.
Ад чалавека няправеднага вызвалі мяне.
3 Бо задумляюць у сэрцы сваім няпраўду,
Увесь час рыхтуюцца да нападу.
Увесь час рыхтуюцца да нападу.
4 Навастрылі языкі свае, як змеі,
Атрута аспідава на вуснах іх.
Атрута аспідава на вуснах іх.
5 Ратуй мяне, Божа, із рук грэшнага, ад людзей няправых аддзялі мяне,
Бо жадаюць спатыкнення нагам маім.
Бо жадаюць спатыкнення нагам маім.
6 Схавалі пыхлівыя пастку для мяне,
Сплялі сетку нагам маім.
Сплялі сетку нагам маім.
7 На шляху маім
Засаду зрабілі.
Засаду зрабілі.
8 Звярнуўся да Госпада: «Божа Ты мой,
Пачуй, Божа, голас малення майго!
Пачуй, Божа, голас малення майго!
9 Божа, Божа, сіла ратавання майго,
Ты ахінуў галаву маю пад час змагання,
Ты ахінуў галаву маю пад час змагання,
10 Да не апраўдаюцца жаданні грэшных, што задумляюць супраць мяне.
Не пакінь мяне, да не ўзганарацца.
Не пакінь мяне, да не ўзганарацца.
11 Завадар жорстка атачаючых мяне
Няхай звернецца на іх саміх.
Няхай звернецца на іх саміх.
12 Пакрый іх вуголлем палымяным,
Пакутамі агарні іх, да не ўздымуцца.
Пакутамі агарні іх, да не ўздымуцца.
13 Чалавек зламоўны не выправіцца на зямлі,
Чалавека няправяднага ягонае ліха зловіць на пагібель.
Чалавека няправяднага ягонае ліха зловіць на пагібель.
14 Ведаю, што сатворыць суд Божа дзеля бедных
І адпомсціць за ўбогіх.
І адпомсціць за ўбогіх.
15 Тады правядныя ўславяць імя Твае,
Узрадуюцца справядлівыя перад тварам Тваім».
Узрадуюцца справядлівыя перад тварам Тваім».
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Псалцір, псальм 139
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
Public Domain — народны здабытак.
Міхаіл Астапчык.
© 2005−2015
