1 Кіраўніку хору. Псальм Давідавы.
Госпадзе, Ты мяне прабуеш і знаеш мяне.
Госпадзе, Ты мяне прабуеш і знаеш мяне.
2 Ты ведаеш, як я ўстаю або сядаю: Ты здалёк пранікаеш думкі мае.
3 Як я хаджу або ляжу, Ты зважаеш: усе мае дарогі Табе ў наяўнасьці.
4 Хоць няма яшчэ слова на маім языку, а вось Ты, Госпадзе, знаеш яго цалкам.
5 Ззаду і спераду агортваеш мяне і кладзеш на мяне сваю руку.
6 Дзіўнае вельмі веданьне, якое мяне перавышшае, так высокае, што не магу дасягнуць!
7 Куды далей мне ісьці ад духа Твайго, куды далей мне уцеч ад аблічча твайго?
8 Калі-б я узыйшоў на неба, дык Ты там; калі-б залёг у пекле, Ты й тама!
9 Калі-б я ўзяў крыльлі раньняй зары і асеў на самым канцы мора,
10 Дык нават там рука твая вадзіла-б мяне, а правіца твая трымала-б мяне.
11 Калі-б я сказаў: “Няхай цемра пакрые мяне, няхай сьветласьць нада мною станецца ночай!”
12 Дык і цемра ня ёсьць цёмнай перад Табою і ноч сьветлая як дзень; а цемра як сьвятло.
13 Бо Ты стварыў ныркі мае, Ты выткаў мяне у лоне маткі маей.
14 Я Табе дзякую за гэтулькі цудаў: цуд — тое, што я існую, цудам ёсьць, што гэта тваё дзела! Душа мая, ты гэта добразнае
15 Мае косьці ня былі (цалкам) укрытыя прад Табою, калі я тварыўся таямніча, складаўся ў глыбінях зямлі.
16 Вочы твае бачылі мае учынкі: яны ўсе запісаны ў тваей кнізе; мае дні акрэсьлены і запісаны перш чым каторы зь іх настаў.
17 Як-жа трудныя твае думкі, о Божа! якая вялікая іх безьліч!
18 Калі іх лічыў-бы, дык іх больш як пяску; як-бы іх скончыў, я яшчэ быў-бы з Табою.
19 Каб-жа Ты, Божа, пабіў бязбожнікаў! Крывасмокі, адступіце ад мяне!
20 Яны гамоняць аб Табе падступна: за нішто маюць твае думкі.
21 Госпадзе, ці-ж я не маю ненавідзець тых, што ненавідзяць Цябе, і брыдзіцца тымі, што паўстаюць на Цябе?
22 Ненавісьцяй поўнай я іх ненавіджу: яны сталі маімі ворагамі.
23 Выпрабуй мяне, Божа, пазнай маё сэрца; дасьледуй мяне, пазнай мае задумы!
24 Пабач, ці мая дарога ня была-б пагібельнай і на шлях вечнасьці скіруй мяне!
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Кніга псальмаў, псальм 139
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
2023, Алічбованне — Сяргей Шобік, biblia.by.
