1 Песьня ўзыходжаньня. Давідава.
З глыбіні я клічу Цябе, Госпадзе!
2 Госпадзе, пачуй голас мой! Няхай вуха тваё будзе уважанае на голас малітвы маей!
3 Калі Ты будзеш помніць правіны, Госпадзе, — дык хто устаіць?
4 Але ў Цябе ёсьць адпушчэньне, каб тады Цябе баяліся.
5 Я надзеюся на Госпада, душа мая спадзяецца: я чакаю на ягонае слова.
6 Чакае душа мая Госпада — больш, чым стораж на сьвітаньне.
7 Як стораж чакае на сьвітаньне так Ізраэль (чакае) на Госпада. Бо у Госпада ёсьць ласка і багатае у Яго выбаўленьне.
8 Гэта Ён выкупіць Ізраэля з усіх ягоных злачынстваў.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга псальмаў, псальм 130

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

2023, Алічбованне — Сяргей Шобік, biblia.by.