Трыўмфальная Божая вандроўка з Егіпту да гары Сыён
1 Кіраўніку хору. Псальм Давідавы — песьня.
1 Кіраўніку хору. Псальм Давідавы — песьня.
2 Няхай паўстане Бог і рассеюцца ворагі Яго
і разьбягуцца праціўнікі Яго перад абліччам ягоным.
і разьбягуцца праціўнікі Яго перад абліччам ягоным.
3 Як развяваецца дык, так развеяны будуць:
як таець воск перад абліччам агня,
так згінуць бязбожнікі перад абліччам Божым.
як таець воск перад абліччам агня,
так згінуць бязбожнікі перад абліччам Божым.
4 А справядлівыя ўцешацца перад абліччам Божым:
будуць весяліцца і затанцуюць у радасьці перад Ім.
будуць весяліцца і затанцуюць у радасьці перад Ім.
5 Сьпявайце Богу, радуйцеся ў Імя Яго!
Шыкуйце дарогу таму, які ходзіць праз пустыню. —
Госпад — Імя Яму! Перад абліччам Госпада весяліцеся.
Шыкуйце дарогу таму, які ходзіць праз пустыню. —
Госпад — Імя Яму! Перад абліччам Госпада весяліцеся.
6 Ён — Бацька сіротам, Заступнік удовам:
Ён Бог у сьвятой сялібе сваей.
Ён Бог у сьвятой сялібе сваей.
7 Бог, які выгнанцам варачае дом,
які вязьняў вызваляе да шчасьця,
але пакідае бунтароў у сьпякотнай пустыні.
які вязьняў вызваляе да шчасьця,
але пакідае бунтароў у сьпякотнай пустыні.
8 О, Божа, калі Ты ішоў перад тваім народам,
калі Ты праходзіў праз пустыню,
калі Ты праходзіў праз пустыню,
9 дык трэслася зямля і нябёсы перад абліччам тваім расплываліся,
дрыжэў Сынай прад Богам, Богам Ізраіля.
дрыжэў Сынай прад Богам, Богам Ізраіля.
10 Ты багатым дажджом акрапляў тваю спадчыну,
о, Божа! Ты __________ тое, што зьнемагалася.
о, Божа! Ты __________ тое, што зьнемагалася.
11 Там асеў народ твой, о Божа,
а з дабраты тваей Ты наладзіў усё для гаротнага.
а з дабраты тваей Ты наладзіў усё для гаротнага.
12 Госпад сказаў слова, а вялізнае мноства было тых,
што несьлі радасную вестку.
(Шаддай разагнаў вялічэзную армію).
што несьлі радасную вестку.
(Шаддай разагнаў вялічэзную армію).
13 Цары войскаў уцякаюць, бяруць арміі,
а гаспадыня дому дзеліць дабычу.
а гаспадыня дому дзеліць дабычу.
14 Калі вы адпачывалі ў аўчарнях,
крыльля галубкі зіхацелі серабром,
а пер’я яе — жоўтым золатам.
крыльля галубкі зіхацелі серабром,
а пер’я яе — жоўтым золатам.
15 Калі Ўсёмагутны рассыпаў там цароў,
сьнегапад быў на гарэ Сальмон.
сьнегапад быў на гарэ Сальмон.
16 Гара Божая ёсьць гара Базан: крутая гара — гара Базан.
17 Чаму вы, крутыя горы, глядзіцё зайздросна на гару,
што Госпад выбраў Сабе на сялібу?
Але і навекі Госпад жыць там будзе.
што Госпад выбраў Сабе на сялібу?
Але і навекі Госпад жыць там будзе.
18 Фаэтонаў Божых — тысячы мірыядаў:
гэта Госпад прыбыў з Сынаю ў сьвятыню.
гэта Госпад прыбыў з Сынаю ў сьвятыню.
19 Ты ўзыйшоў на гару, увёў палонных,
узяў людзей у падарунак, о Божа,
нават і праціўнікаў, у сваю сялібу, Госпадзе!
узяў людзей у падарунак, о Божа,
нават і праціўнікаў, у сваю сялібу, Госпадзе!
20 Няхай будзе багаслаўлены Госпад з дня на дзень!
Ён носіць нашыя цяжары — Бог — нашае збаўленьне.
Ён носіць нашыя цяжары — Бог — нашае збаўленьне.
21 Бог, якога мы маем, ёсьць Бог збаўленьня:
у Госпада Бога ёсьць выйсьце ад сьмерці.
у Госпада Бога ёсьць выйсьце ад сьмерці.
22 Сапраўды, Бог скрышыць галаву сваіх ворагаў,
кудлатае цемя таго, хто ходзіць у сваіх злачынствах.
кудлатае цемя таго, хто ходзіць у сваіх злачынствах.
23 Госпад сказаў: “Я вярну (ворагаў) з Базану,
дастану з марскіх глыбіняў.
дастану з марскіх глыбіняў.
24 Каб ты змачыў нагу сваю ў крыві,
каб язык тваіх сабакаў меў частку ад ворагаў”.
каб язык тваіх сабакаў меў частку ад ворагаў”.
25 Быў бачны ўваход твой, о Божа:
уваход Бога майго і Цара майго ў сьвятыню.
уваход Бога майго і Цара майго ў сьвятыню.
26 Сьпявакі ідуць наперадзе, ззаду — музыканты,
пасярод — дзяўчаты, граючы на бубенчыках.
пасярод — дзяўчаты, граючы на бубенчыках.
27 Слаўце Бога ў грамадах, Госпада, вы — з насеньня Ізраіля!
28 Там Бэньямін, наймалодшы, наперадзе іх:
старшыны з Іўды з сваімі войскамі,
старшыны Забулонавы, старшыны Нэфталінавы.
старшыны з Іўды з сваімі войскамі,
старшыны Забулонавы, старшыны Нэфталінавы.
29 Загадывай, о мой Божа, паводле сілы тваей!
тваей сілы, о Божа, якую зьдзеіў для нас.
тваей сілы, о Божа, якую зьдзеіў для нас.
30 Дзеля сьвятыні тваей, што ў Ерусаліме,
прыйдуць цары, прыносячы Табе дары.
прыйдуць цары, прыносячы Табе дары.
31 Паўстрымай зьвяра ў чароце і
стадо быкоў сярод цяляткаў народных:
няхай упакорацца із зьліткамі золата і серабра.
Расцяруш народы, што любяць вайну!
стадо быкоў сярод цяляткаў народных:
няхай упакорацца із зьліткамі золата і серабра.
Расцяруш народы, што любяць вайну!
32 Прыйдуць вяльможы з Егіпту:
Этыёпія працягае рукі свае да Бога.
Этыёпія працягае рукі свае да Бога.
33 Цаствы зямлі, сьпявайце Госпаду, выслаўляйце Бога!
34 Які носіцца па нябёсах, нябёсах адвечных.
Вось Ён голас свой падае — голас магутны!
Вось Ён голас свой падае — голас магутны!
35 Прызнайце моц Божую! Веліч ягоная над Ізраілям,
магутнасьць яго — у хмарах.
магутнасьць яго — у хмарах.
36 Старшы ёсьць Бог із сваей святыні: Ён — Бог Ізраіля.
Ён дае сілу і моц народу. — Няхай будзе Бог багаслаўлёны!
Ён дае сілу і моц народу. — Няхай будзе Бог багаслаўлёны!
Каментары ці зноскі:
УВАГА (да пс.68 (67)): Гэты псальм быў моцна пашкоджаны пры перапісваньні, дык стаў мала зразумелы. Яго сьпявалі падчас працэсіяў, пераносячы Скрыню Запавету.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Кніга псальмаў, псальм 68
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
2023, Алічбованне — Сяргей Шобік, biblia.by.
