1 Песьня узыходжаньня.
Да Госпада падчас уціску я клічу і Ён мне адказвае.
2 Госпадзе, вызваль мяне ад вуснаў фальшывых, ад языка здрадлівага!
3 Што дасьць табе і што даложыць табе (Бог), о язык здрадлівы? —
4 Праз вострыя стрэлы жаўнеры ды вугальле ялаўцовае.
5 Гора мне, што жыву у Масоха, ля шатроў Кедарскіх!
6 Мая душа лішне доўга жыла сярод людзей, што спакой ненавідзяць.
7 Мір — я гэтага хачу; але, калі я гавару, яны пруць да вайны.

Каментары ці зноскі:

120:7 — У машынапісы — Муо.


Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга псальмаў, псальм 120

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

2023, Алічбованне — Сяргей Шобік, biblia.by.