Біблія » Пераклады » Пераклад Язэпа Германовіча

Псальмы 116 Псальм 116 (114:1−9; 115)

1 Алелюя! Я люблю! Бо Г-д пачуў голас маей малітвы.
2 Ён прыхіляе да мяне вуха сваё ў дзень, калі я клічу.
3 Путы сьмерці сьціснулі мяне і сеці пякельныя; упаў я ў трывогу і сум.
4 Але прыклікаў я Імя Госпада: “Ах, Госпадзе, выбаў душу маю!”
5 Ласкавы Г-д і справядлівы, наш Бог ёсьць спачувальны.
6 Госпад бароніць прастадушных; калі я зьнемагаў, Ён ратаваў мяне.
7 Вярніся, душа мая да твайго супакою, бо Г-д табе робіць дабро!
8 Бо Ён вызваліў (душу маю ад сьмерці), вочы мае — ад сьлёзаў, ногі мае ад упадку.
9 (Буду хадзіць у прысутнасьці Гасподнім па зямлі жывых.)
10 Я веру! калі нават гавару: “Я вельмі няшчасны!”
11 У маім хваляваньні я сказаў: “Кажны чалавек — ілжывы!”
12 Што аддам Госпаду за ўсё добрае, што мне зьдзеіў?
13 Чару збаўленьня узьніму, прыклікаючы Імя Гасподне.
14 (Шлюбы мае аддам Госпаду — прад усім народам ягоным.)
15 Дарагая ёсьць прад вачыма Гасподнімі сьмерць прыяцеляў ягоных.
16 О, Госпадзе! Я — слуга твой. Я — слуга твой і сын служанкі тваей. Ты разьвязаў мае путы.
17 Я Табе прынясу ахвяру падзякі і буду клікаць Імя Гасподня
18 Шлюбы мае аддам Г-ду — перад усім народам ягоным,
19 У падворках дому Гасподняга, пасярод цябе, Ерузоліма!
(Алелюя!)
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга псальмаў, псальм 116

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

2023, Алічбованне — Сяргей Шобік, biblia.by.