Мэсыяш — Госпад і Цар між народамі
1 Чаму мітусяцца (турбуюцца?) народы,
і плямёны замышляюць дарэмнае?
1 Чаму мітусяцца (турбуюцца?) народы,
і плямёны замышляюць дарэмнае?
2 Паўстаюць цары зямныя,
і змаўляюцца князі супраць Госпада
і супраць Памазанца ягонага:
і змаўляюцца князі супраць Госпада
і супраць Памазанца ягонага:
3 “Ланцугі іхнія парвемо
і путы іхнія з сябе скінемо!”.(б)
і путы іхнія з сябе скінемо!”.(б)
4 Той, што жыве ў нябёсах, сьмяецца, —
Госпад іх абняславіць.
Госпад іх абняславіць.
5 Да іх кажа тады ў сваім гневе
і ў сваёй лютасьці трывожыць іх:
і ў сваёй лютасьці трывожыць іх:
6 “Гэта Я паставіў Цара майго на Сыёне,
на гарэ сьвятой маёй”.
на гарэ сьвятой маёй”.
7 Абвяшчу запаведзь Гасподню:
“Ты ёсьць Сын Мой, я нарадзіў Цябе сягоньня”.(в)
“Ты ёсьць Сын Мой, я нарадзіў Цябе сягоньня”.(в)
8 “Ты дамагайся да Мяне —
і дам табе ў спадчыну народы
і межы зямлі ў тваё валаданьне.
і дам табе ў спадчыну народы
і межы зямлі ў тваё валаданьне.
9 Разаб’еш іх зялезнаю розгай
і скрышыш як начыньне глінянае.
і скрышыш як начыньне глінянае.
10 А цяпер, цары, зразумейце, —
навучыцеся вы, што ўладаеце зямлёю!(г)
навучыцеся вы, што ўладаеце зямлёю!(г)
11 Служыце Госпаду са страхам
і радуйцеся Ім з дрыжаньнем!
і радуйцеся Ім з дрыжаньнем!
12 Цалуйце ногі ягоныя з дрыготаю:
калі б разгневаўся, каб вы не загінулі,
бо неўзабаве разгарыцца гнеў ягоны.
Шчаслівы той, хто ў Ім мае апеку!
калі б разгневаўся, каб вы не загінулі,
бо неўзабаве разгарыцца гнеў ягоны.
Шчаслівы той, хто ў Ім мае апеку!
Каментары ці зноскі:
а) Традыцыя жыдоўская і хрысціянская ўважае гэты псальм за мэсыянскі.
б) Гэтыя словы гавораць тыя, што бунтуюцца супраць Бога і Ягонага Сына, Мэсыяша-Хрыста.
в) Тут і ў наступных вершах Бог Айцец прамаўляе да свайго Сына.
г) Далей Бог гаворыць да зямных уладаў і да народаў дый заклікае іх да паслушэнства.
2:8 — была “ад”.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Кніга псальмаў, псальм 2
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.