Госпад у сьвятыні

1 Псальм Давідавы.
Гасподняя ёсьць зямля і што яе напаўняе,
сусвет і ўсё, што жывець на ім.
2 Бо Ён паклаў асновы яго на морах,
над рэкамі ўгрунтаваў яго.
3 Хто ўзыйдзе на Гасподнюю гару — і стане на сьвятым яго месцы?
4 Чалавек бязвінных рук і чыстага сэрца,
які не нагнуў душы свае да марнасьці,
і ня прысягаў крывадушна.
5 Той атрымае благаславенства ад Госпада
і справядлівасьць ад Бога, Збаўцы свайго.
6 Гэта ёсьць пакаленьне тых, што шукаюць Яго,
якія імкнуцца да аблічча Бога Якубавага.
7 Брамы, падыйміце вярхі вашыя і расчыніце вароты вашыя,(а)
каб увайшоў Цар Славы!
8 Хто ёсьць гэты Цар Славы? — Госпад магутны і сільны,
Госпад дужы ў барадзьбе.
9 Брамы, падыйміце вярхі вашыя! І расчыніцеся, вароты адвечныя,
каб увайшоў Цар Славы.
10 Хто ёсьць гэты Цар Славы?
Госпад Саваоф (войска нябеснага). — Ён ёсьць Цар Славы.

Каментары ці зноскі:

а) Брамы зямной сьвятыні — для Госпада вузкія, нізкія і цесныя. Таксама і сэрцы людзкія — мізэрныя перад Богам, дык павінны сукрушацца ў пакуце і пашырацца ў любові да Бога.


Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга псальмаў, псальм 24

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

2023, Алічбованне — Сяргей Шобік, biblia.by.