1 Псальма Давідава. СПАДАРУ зямля а паўніня яе, сьвет і жывучыя на ім;
2 Бо на морах Ён заклаў яе і на рэках умацаваў яе.
3 Хто ўзыйдзе на гару СПАДАРОВУ? і хто падыймецца на сьвятым месцу Ягоным?
4 Тый, у каго нявінныя рукі й прасьветнае сэрца, хто не падыйме да марнасьці душы свае і не прысягае ашукна;
5 Такі адзяржыць дабраславенства ад СПАДАРА і справядлівасьць ад Бога спасеньня свайго.
6 Такі род тых, што скумаюць Яго, шукаюць віду Твайго, Божа Якаваў! Сэля.
7 Падымайце, брамы, вярхі свае, і падыйміцеся, вечныя дзьверы, і ўзыйдзе Кароль сьці!
8 Хто гэты Кароль сьці? СПАДАР моцны а магучы, СПАДАР магучы ў бітве.
9 Падыйміце, брамы, вярхі свае, і падыйміцеся, вечныя дзьверы, і ўвыйдзе Кароль сьці!
10 Хто Ён гэты Кароль сьці? СПАДАР войскаў, Ён — Кароль сьці! Сэля.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псалтыр, псальм 24

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.