1 Кіраўніку хору. На Ґіфскай снадзі. Псальма Давідава.
2 СПАДАРУ, Спадару наш, якое вялікаснае імя Твае на ўсёй зямлі! Ты даў славу Сваю на нябёсах.
3 З вуснаў дзецянят а сысуноў Ты залажыў хвалу напярэк уцісканьнікам, каб уцішыць ворага а помсьніка.
4 Як я аглядаю нябёсы Твае, — работу палцаў Тваіх, месяц а гвезды, каторыя Ты ўладзіў,
5 То што людзіна, што Ты помніш яе, і сын людзкі, што Ты давядаешся да яго?
6 Ты зьменшыў мала яго супроці ангілаў, і славаю а сьцёю каранаваў яго;
7 Даў яму панаваньне над работаю рук Сваіх; усе палажыў пад ногі яму;
8 Авечкі а валы ўсі, а таксама палявыя зьвяры,
9 Птушкі нябёсныя й рыбу морскую, морскімі дарогамі праходзячую.
10 СПАДАРУ, Спадару наш, якое вялікаснае імя Твае на ўсёй зямлі!
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псалтыр, псальм 8

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.