1 Кіраўніку хору. Навука сыноў Корыных.
2 Як лань сьмягне да цякучых цур’ёў, так сьмягне душа мая да Цябе, Божа!
3 Жадае душа мая да Бога, да Бога жывога: калі прыйду й абачу від Божы?
4 Стала імне сьліза мая хлебам дзень і ноч, як кажуць імне цэлы дзень: «Ідзе Бог твой?»
5 Гэта я ўспамінаю, як выліваю душу сваю ў сабе, як я прыходзіў із грудам і вёў іх да дому Божага з голасам пяцьця а падзякі груду сьвяткуючых.
6 Чаму паніжылася, душа мая, і чаму парушаешся ў імне? Спадзева ў Богу, бо я яшчэ буду выхваляць Яго за спасеньне ад відзеньня Ягонага.
7 Божа мой! душа мая паніжаецца ў імне; затым я ўснамінаю Цябе ізь зямлі Ёрданскае а Гэрмонскае, з гары Міцар.
8 Бяздоньне бяздоньню адгукаецца на шум вадападаў Тваіх; усі валы Твае а хвалі Твае прайшлі над імною.
9 Удзень СПАДАР прызначае ласку Сваю, а ночы песьня Ягоная ў імне й малітва да Бога жыцьця майго.
10 Я скажу Богу, скале сваёй: «Чаму Ты забыўся мяне? чаму я хаджу хмарны з прычыны ўціску непрыяцеля?»
11 Як сьмяротным вытням у касьцёх маіх, уцісканьнікі мае наругаюцца імне, кажучы імне ўвесь дзень; «Ідзе Бог твой?»
12 Чаму паніжылася, душа мая, і чаму парушаешся ў імне?
13 Спадзева ў Богу, бо я яшчэ буду выхваляці Яго, за спасеньне відзеньня майго, Божа мой.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псалтыр, псальм 42

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.