Біблія » Пераклады » Пераклад Яна Станкевіча

Псалтыр 101 Псальм 101 (100)

1 Псальма Давідава. Міласэрдзе а суд апяваці буду; Табе, СПАДАРУ, пяяці буду.
2 Буду разумна дзеяць на дарозе нявіннасьці: «Калі да мяне завітаеш?» буду хадзіць у нявіннасьці сэрца свайго сярод дому свайго.
3 Не пастанаўлю рэчы веляла перад ачыма сваімі; ненавіджу ўчынкаў тых, што збачылі, ня прыліпне да мяне;
4 Крутадушнае сэрца хай адвернецца ад мяне; благога ня знаю.
5 Хто патай абмаўляе прыяцеля свайго, таго адатну; хто горды вокам і пыхаты сэрцам, таго ня сьцерплю.
6 Вочы мае на верных зямлі, каб яны жылі з імною: хто ходзе па нявіннай дарозе, тый будзе служыць імне.
7 Ня будзе жыці ў доме маім ізрадлівы; хто маніць, не аселіцца перад ачыма маімі.
8 Раніцамі адатну ўсіх нягодных зямлі, каб выгубіць ізь места СПАДАРОВАГА ўсіх ліхадзеяў.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псалтыр, псальм 101

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.