1 Песьня на ўступцох. Тыя, што спадзяюцца на СПАДАРА, яны як гара Сыён, каторая не пахісьнецца, трывае на векі.
2 Ерузалім — горы навокал яго, а СПАДАР навокал люду Свайго адгэтуль аж на векі;
3 Бо не застанецца ськіпетра нягоднасьці на долі справядлівых, каб ня выцягнулі справядлівыя рукі свае да бяспраўя.
4 Рабі дабро, СПАДАРУ, добрым а пасьцівым у сэрцах сваіх.
5 Але збачаючых на крывыя дарогі свае СПАДАР павядзець ізь ліхадзеямі. Супакой на Ізраелю!
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Псалтыр, псальм 125
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.