1 СПАДАР гаспадарствуе: няхай люды дрыжаць; сядзіць меж херуваў: затрэслася зямля.
2 СПАДАР на Сыёне вялікі, і высокі Ён над усімі людамі.
3 Няхай хваляць Твае вялікае а страшнае імя: сьвяты Ён.
4 І сіла каралеўская любе суд; Ты ўстанавіў справядлівасьць, суд а справядлівасьць у Якаву Ты ўчыніў.
5 Узьвялічайце СПАДАРА, Бога нашага, і кланяйцеся ля казулькі ног Ягоных: сьвяты Ён!
6 Масей а Аарон памеж сьвятароў Ягоных і Самуйла памеж гукаючых імя Ягонае; яны гукалі СПАДАРА, і Ён адказаў ім.
7 У стаўпе болачным гукаў ім; яны дзяржалі сьветчаньні Ягоныя, і ўставу Ён ім даў.
8 СПАДАРУ, Божа наш! Ты адказаў ім; Бог даруючы Ты быў ім, але імсьціўся за ўчынкі іхныя.
9 Узьвялічайце СПАДАРА, Бога нашага, і кланяйцеся да сьвятое гары Ягонае; бо СПАДАР, Бог наш — сьвяты.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псалтыр, псальм 99

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.