1 Кіраўніку хору. Псальма Давідава.
2 Пакуль, СПАДАРУ, будзеш забывацца мяне на векі? пакуль будзеш хаваць від Свой ад мяне?
3 Пакуль імне складаць рады ў душы сваёй і смутак у сэрцу сваім што дня? Пакуль будзе вяльмувацца непрыяцель мой над імною?
4 Глянь, адкажы імне, СПАДАРУ, Божа мой! асьвяці вочы мае, каб не заснуў я сьмерцю;
5 Каб не сказаў злосьнік мой: «Я здолеў яго»; каб не ўзрадаваліся ўцісканьнікі мае, калі я пахіснуся.
6 А я на міласэрдзе Твае спадзяюся, узрадуецца сэрца мае із спасеньня Твайго; запяю СПАДАРУ, бо Ён заплаціў імне дабром.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псалтыр, псальм 13

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.