1 Кіраўніку хору. На струнных снадзях. Псальма Давідава.
2 Пачуй мае галашэньне, Божа, выслухай малітву маю.
3 З канца зямлі гукаю да Цябе, як сэрца мае мляўкае; на скалу, вышшую за мяне, узьвядзі мяне;
4 Бо Ты быў уцёкам маім, моцнаю вежаю супроці непрыяцеляў.
5 Буду жыць у будане Тваім на векі, схаваюся ў схове крылаў Тваіх (Сэля);
6 Бо Ты, Божа, пачуў абятніцы мае, Ты даў імне спадак тых, што баяцца імені Твайго.
7 Дні да дзён каралёвых Ты дадай, а гады ягоныя з роду да роду;
8 Няхай сядзіць вечна перад Богам; прызнач ласку а праўду сьцерагчы яго.
9 І буду заўсёды пяваць імені Твайму, каб заладзіць абятніцы свае дзень удзень.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псалтыр, псальм 61

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.