1 Псальма Давідава, як ён уцякаў ад відзеньня Аўсалома, сына свайго.
2 СПАДАРУ! як павялічыліся ўцісканьнікі мае! Шмат хто паўстаець супроці мяне;
3 Шмат хто кажа душы маёй: «Няма яму спасеньня ад Бога».
4 А Ты, СПАДАРУ, шчыт імне, слава мая і ўзьніманьнік галавы мае.
5 Голасам сваім да СПАДАРА я гукаю, і Ён адказуе імне ізь сьвятое гары Свае. Сэля.
6 Я клаўся і спаў, і прачыхаўся, бо СПАДАР падзьдзержуе мяне.
7 Не спалохаюся я дзесяцёх тысячаў люду, што наўкола абступілі мяне.
8 Паўстань, СПАДАРУ! спасі мяне, о Божа мой! бо Ты тнеш усіх непрыяцеляў маіх у шчаку, зубы бязбожным Ты ломіш.
9 У СПАДАРА спасеньне; дабраславенства Твае над людам Тваім. Сэля.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псалтыр, псальм 3

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.