1 Псалом Давіда, калі ён уцякаў ад Авесалома, сына свайго.
2 Божа мой, што ж так памножыліся ворагі мае?
Шмат паўстала на мяне.
3 Шмат кажа да душы маёй:
«Бог не ўратуе яго».
4 Але Ты, Божа, Збавіцелю мой, слава мая,
І ўздымеш дагары галаву маю.
5 Голасам сваім усклічу да Бога,
І пачуе мяне ад гары Свае святыя.
6 Я заснуў і спаў, але прачнуўся
І цяпер абараняе мяне Госпад.
7 Таму не збаюся процьмы людзей,
Што з усіх бакоў абышлi душу маю.
8 Паўстані, Божа, і абарані мяне.
Ты парушыш зубы грэшных і знішчыш марна варагуючых на мяне.
9 Ад Бога збаўленне,
І на людзях Тваіх дабраслаўленне Твае.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псалцір, псальм 3

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Міхаіл Астапчык.
© 2005−2015