1 Кіроўцу хору. Павучэнне сынам Карэя.
2 Як лань імкнецца на крыніцы водныя,
Так душа мая імкнецца да Цябе, Божа.
Так душа мая імкнецца да Цябе, Божа.
3 Прагне душа мая да Бога Моцнага, Жывога.
Калі ж з’яўлюся перад тварам Божым?
Калі ж з’яўлюся перад тварам Божым?
4 Былі слёзы мае замест хлеба мне днём і ноччу,
Калі казалі мне на ўсякі час: «Дзе ж твой Бог?»
Калі казалі мне на ўсякі час: «Дзе ж твой Бог?»
5 Так памінаю і праліваю душу сваю, бо належыць мне прайсці ў сялібы дзіўныя
Аж да хаты Бога з радаснымі спевамі і гучнымі святочнымі ўсхваленнямі.
Аж да хаты Бога з радаснымі спевамі і гучнымі святочнымі ўсхваленнямі.
6 Даколі ўсё смуткуеш, душа мая і даколі трывожыш мяне?
Спадзявайся на Бога, якога слаўлю — ратаванне твару майго і Бога майго.
Спадзявайся на Бога, якога слаўлю — ратаванне твару майго і Бога майго.
7 Але не супакоіцца душа мая,
Бо ўзгадвала часы на зямлі Іарданскай і Ерманімскай, на гары малой.
Бо ўзгадвала часы на зямлі Іарданскай і Ерманімскай, на гары малой.
8 Бездань да бездані заклікае голасам вадаспадаў Тваіх,
Усе хвалі і валы Твае прайшлі нада мною.
Усе хвалі і валы Твае прайшлі нада мною.
9 У дзень запаведаў Бог міласэрнасць Сваю,
А ноччу загучала песня мая і маленне маё да Госпада жыцця майго.
А ноччу загучала песня мая і маленне маё да Госпада жыцця майго.
10 Кажу Богу: «Заступнік мой, навошта пазабыў мяне?
Даколі наракаючы хаджу, калі абражае мяне вораг?»
Даколі наракаючы хаджу, калі абражае мяне вораг?»
11 Калі саслабелі косці мае, абражаюць ворагі мяне,
Кажучы мне кожны дзень: «Дзе Бог твой?»
Кажучы мне кожны дзень: «Дзе Бог твой?»
12 Даколі смуткуеш, душа мая, даколі трывожыш мяне?
Спадзявайся на Бога, і праславім Яго, ратаванне твару майго і Бога майго.
Спадзявайся на Бога, і праславім Яго, ратаванне твару майго і Бога майго.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Псалцір, псальм 41
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
Public Domain — народны здабытак.
Міхаіл Астапчык.
© 2005−2015
