1 Кіроўцу хору. Раба Божага Давіда, які праспяваў Богу словы гэтай песні,
Калі Бог збавіў яго ад рук ворагаў яго і ад рукі Саула, і ён мовіў:
Калі Бог збавіў яго ад рук ворагаў яго і ад рукі Саула, і ён мовіў:
2 Палюблю Цябе, Божа, моц мая.
Бог — цвярдыня мая.
Бог — цвярдыня мая.
3 Госпад прытулак мой, і мой Вызваліцель, памагаты мне, і я спадзяюся на Яго,
Абаронца мой, і рог ратавання майго, і Заступнік мой.
Абаронца мой, і рог ратавання майго, і Заступнік мой.
4 Усхваляючы, усклічу да Бога
І ад ворагаў маіх уратуюся.
І ад ворагаў маіх уратуюся.
5 Апанавалі мяне пакуты смяротныя,
І плыні бяззаконняў змялі мяне.
І плыні бяззаконняў змялі мяне.
6 Хваробы смяротныя найшлі на мяне,
І пекла зусім блізка апынулася ад мяне.
І пекла зусім блізка апынулася ад мяне.
7 Але ў пакутах маіх я Бога паклікаў, іІ звярнуўся да Бога майго,
Пачуў ад храма Свайго святога Ён голас мой, і плач мой дайшоў да вуха Яго.
Пачуў ад храма Свайго святога Ён голас мой, і плач мой дайшоў да вуха Яго.
8 І падняўся, і захісталася зямля,
І высновы гор пахіснуліся і парушыліся, бо ўгневаўся Бог на іх.
І высновы гор пахіснуліся і парушыліся, бо ўгневаўся Бог на іх.
9 Падняўся дым ад гнева Яго, і полымя ад твару Бога ўзнялося,
І вуголлі ўзгарэліся ад Яго.
І вуголлі ўзгарэліся ад Яго.
10 Нахіліў нябёсы і зышоў,
І цемра пад Яго нагамі.
І цемра пад Яго нагамі.
11 І ўзышоў на херувімы,
І ляціць, ляціць на крылах паветраных.
І ляціць, ляціць на крылах паветраных.
12 І зрабіў цемру пакровам Сваім, вакол Яго скінія Ягоная,
Воды ў паветры сабраліся ў цёмныя хмары.
Воды ў паветры сабраліся ў цёмныя хмары.
13 Ад блёску Яго зрабіліся дым, і град,
І вуголле палымянае.
І вуголле палымянае.
14 І ўзгрымеў з неба Госпад,
І падаў голас Свой Вышні.
І падаў голас Свой Вышні.
15 Пусціў стрэлы Свае і разагнаў ворагаў,
Ударыў маланкамі і разбегліся ўсе.
Ударыў маланкамі і разбегліся ўсе.
16 І адчыніліся крыніцы водныя, і адкрыліся высновы сусвету
Ад пагрозы Тваёй, Божа, ад подыху гневу Твайго.
Ад пагрозы Тваёй, Божа, ад подыху гневу Твайго.
17 Нахіліўся да мяне, працягнуў руку сваю
І ўзняў мяне з водных плыняў.
І ўзняў мяне з водных плыняў.
18 Ён бароніць мяне ад ворагаў маіх моцных
І ад нянавіснікаў маіх, дужэйшых за мяне.
І ад нянавіснікаў маіх, дужэйшых за мяне.
19 Яны паўсталі на мяне ў гадзіну ліхую,
Але Ты — апора мая, Божа.
Але Ты — апора мая, Божа.
20 Ты вывеў мяне на прастору і вызваліў мяне,
Бо Ты дабраспрыяешы мне.
Бо Ты дабраспрыяешы мне.
21 І дасць мне па праўдзе маёй,
Па чысціні рук маіх дасць мне.
Па чысціні рук маіх дасць мне.
22 Бо я захаваў шляхі Божыя
І не быў бясчэсным перад Ім.
І не быў бясчэсным перад Ім.
23 Бо ўсе суды Божыя перада мною,
І я не адышоў ад наказаў Ягоных.
І я не адышоў ад наказаў Ягоных.
24 І буду беззаганны ў вачах Яго
І захаваюся ад граху майго.
І захаваюся ад граху майго.
25 І дасць мне Божа па праўдзе маёй
І па чысціні рук маіх перад вачамі Яго.
І па чысціні рук маіх перад вачамі Яго.
26 Правядным зробіш па праведнасці,
Нявінным зробіш па нявіннасці,
Нявінным зробіш па нявіннасці,
27 Чыстым зробіш па чысціні,
А распустым — па хітрасці іх.
А распустым — па хітрасці іх.
28 Бо ты, Божа, ціхамірных уратуеш,
А пагардлівы позірк утаймуеш.
А пагардлівы позірк утаймуеш.
29 Бо Ты запаліш светач мой, Божа,
Божа мой, прасвяці цемру маю!
Божа мой, прасвяці цемру маю!
30 Табою пазбаўлюся ад спакусы,
Табою перайду горы.
Табою перайду горы.
31 Божа мой, беззаганны шлях Яго, словы Бога палымяныя,
Ён Абаронца ўсіх спадзяючыхся на Яго.
Ён Абаронца ўсіх спадзяючыхся на Яго.
32 Хто Бог акрамя Бога?
Няма Бога акрамя Бога нашага!
Няма Бога акрамя Бога нашага!
33 Бог апаясаў мяне сілай
І паклаў беззаганны шлях перада мной.
І паклаў беззаганны шлях перада мной.
34 Зрабіў ногі мае лягчэ чым у аленя
І на вышыні паставіў мяне.
І на вышыні паставіў мяне.
35 Навучыў рукі мае да бітвы,
І зрабіліся яны як той медны лук.
І зрабіліся яны як той медны лук.
36 Даў мне шчыт ратунку, і рука Твая падтрымае мяне,
І наказ Твой выправіць мяне цалкам, і наказ Твой мяне навучыць.
І наказ Твой выправіць мяне цалкам, і наказ Твой мяне навучыць.
37 Ты пашырыў крокі мае,
І не знямогуць ногі мае.
І не знямогуць ногі мае.
38 Наганю ворагаў маіх і нападу на іх,
І не супакоюся пакуль не згінуць.
І не супакоюся пакуль не згінуць.
39 Звалю іх, што не змогуць ўстаці,
Згінуць пад нагамі маімі.
Згінуць пад нагамі маімі.
40 І апаясаў мяне сілай на барацьбу,
І кінуў мне пад ногі супастатаў маіх.
І кінуў мне пад ногі супастатаў маіх.
41 Ты паказаў мне спіны ворагаў маіх,
І нянавіснікаў маіх знішчыў.
І нянавіснікаў маіх знішчыў.
42 Яны лямантуюць, але няма каму ратаваць іх,
Клічуць да бога сваайго, але ён не чуе іх.
Клічуць да бога сваайго, але ён не чуе іх.
43 Развею іх, як той попел па паветру,
Як бруд на дарозе патапчу.
Як бруд на дарозе патапчу.
44 Ты пазбавіш мяне ад людскога абурэння, паставіш мяне на чале народаў.
Людзі, якіх я не ведаў, паслужаць мне.
Людзі, якіх я не ведаў, паслужаць мне.
45 Словы мае пачуюць і паслухаюць,
Чужынцы будуць шукаць ласкі маёй.
Чужынцы будуць шукаць ласкі маёй.
46 Сыны чужыя спарахнеюць і акрывеюць шляхамі сваімі.
47 Жывы Бог, і дабраславены Божа,
І да ўзнясецца Божа ратавання майго.
І да ўзнясецца Божа ратавання майго.
48 Бог, што дае помсту за мяне,
Бог, што пакарыў мне народы.
Бог, што пакарыў мне народы.
49 Вызваліцель мой ад ворагаў маіх гняўлівых,
Ад паўстаючых на мяне Ты абараняеш мяне, ад бязбожніка збаўляеш мяне.
Ад паўстаючых на мяне Ты абараняеш мяне, ад бязбожніка збаўляеш мяне.
50 За гэта праслаўлю Цябе, Божа, у народах
І імю Твайму пяю.
І імю Твайму пяю.
51 Што дзіўна ратуе цара,
Што творыць міласэрнасць хрысту Свайму Давіду, і роду яго назаўсёды.
Што творыць міласэрнасць хрысту Свайму Давіду, і роду яго назаўсёды.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Псалцір, псальм 17
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
Public Domain — народны здабытак.
Міхаіл Астапчык.
© 2005−2015