1 Псалом Давіда. Зыход скініі.

Прынясіце Богу, сыны Божыя, прынясіце Богу маладых ягнят,
Прынясіце Богу славу і гонар.
2 Прынясіце Богу славу імя Яго.
Пакланіцеся Богу ў святым двары Яго.
3 Голас Божы на водах,
Узгрукоча Бог славы на вялікіх водах.
4 Голас Божы дужы,
Голас Божы шматпрыгожы.
5 Голас Божы нішчыць кедры,
Змятае Бог кедры Ліванонскія.
6 І спапяліць іх як вала Ліванскага,
А палюблёны Яго як дзіця адзінарожае.
7 Голас Бога спыняе полымя вогнішча.
8 Голас Бога патрасае пустэльню,
Сатрасае Бог пустэльню Кадэш.
9 Ад голасу Бога ацяляюцца лані і агаляюцца дубравы.
І ў храме кожны ўзносіца слава Яму.
10 Бог заселіць патоп,
І будзе Царом навекі.
11 Бог падасць узмацненне людзям Сваім,
Бог дабрасловіць людзей Сваіх мірам.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псалцір, псальм 28

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Міхаіл Астапчык.
© 2005−2015