Малітва: просьба і падзяка

1 Псальм Давідавы.
Да Цябе, Госпадзе, я клічу (гукаю).
Скала мая, ня будзь глухі на кліч мой! Каб праз тваё маўчаньне
ня быў я падобны на тых, што зыходзяць у магілу.
2 Пачуй голас маей малітвы, калі клічу да Цябе,
калі ўзношу свае рукі да сьвятога прыбытку твайго, Госпадзе!
3 Не загубі мяне з бязбожнікамі і злачынцамі,
што гукаюць аб згоде з бліжнімі сваімі,
а ў душы маюць ліхое.
4 Дай ім, Госпадзе, паводле іхніх учынкаў
і паводле іхняга злачынства:
Паводле работы рук іхніх аддай іхнюю заплату!
5 Бо яны не зважаюць на ўчынкі Госпада
і на дзейнасьць рук тваіх,-
дык няхай Ён зьнішчыць іх і не адбудуе!
6 Няхай будзе Госпад пахвалены,
бо пачуў голас маей малітвы!
7 Госпад моц мая і шчыт мой:
на Яго спадзяецца сэрца маё і Ён успамог мяне.
І ўзрадавалася сэрца маё і песьняю маею дзякую Яму.
8 Госпад — моц народу свайго:
для Памазанца Ён ёсьць абарона збаўленьня.(а)
9 Спасі народ твой і благаславі спадчыну тваю:(б)
спасі іх і ўзнось іх навекі!

Каментары ці зноскі:

а) Гэтая малітва прарока вядзе нашую думку да малітвы сапраўднага Памазанца Божага Хрыста, які з глыбокаю вераю і любоўю моліцца да Айца свайго, асабліва ў садзе на гарэ Аліўнай перад сваей мукай і смерцьцю.

б) У вершы 9-м Хрыстос малітваю сваею абыймае ўвесь род людзкі — аж да канца сьвету! І кожны чалавек, які шчыра моліцца, няхай мае ў памяці ня толькі сябе самога і сваіх набліжэйшых, але і ўвесь грэшны і няшчасны сьвет.


Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга псальмаў, псальм 28

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

2023, Алічбованне — Сяргей Шобік, biblia.by.