1 Кіраўніку хору: псальм Давідавы.
Божа, хвалы маей! Не маўчы!
2 Бо расчыніліся супраць мяне вусны нягодныя і вусны здрадлівыя, гавораць да мяне языком ілжывы,
3 І ненавіснымі словамі мяне акружылі і без дай прычыны нападаюць на мяне.
4 За любоў маю яны яны мяне абвіняюць, а я толькі малюся.
5 Яны плацілі мне злом за дабро, а ненавісьцяй — за маю любоў.
6 “Пастаў над ім нягодніка і абвінаваўца хай стане праваруч яго;
7 Калі будзе суджаны, хай выйдзе вінаватым, а ягоная малітва хай лічыцца за грэх.
8 Хай скарочаны будуць дні яго, а урад яго няхай возьме іншы.
9 Хай дзеці яго стануць сіротамі, а жонка яго — удавою.
10 Каб яны блукаліся і каб блукаліся і іхнія дзеці і каб жабравалі і каб іх выганялі з іхніх руінаў!
11 Хай захопіць ліхвяр усю маемасьць ягоную і хай чужак захопіць усё, што ён прыдбаў!
12 Каб ня было нікога, хто-б аказаў яму літасьць; каб ніхто не аказаў жаласьці да яго сіротак!
13 Патомства ягонае няхай будзе зьнішчана: у адным пакаленьні хай затрэцца іхняе імя!
14 Хай будзець успомне (перад Госпадам) грахі бацькоў ягоных і ягонай маткі праступак няхай ня будзе згладжаны!
15 Няхай будуць заўсёды яны перад Госпадам, каб Ён памяць іх вынішчыў на зямлі!”
16 За тое, што ён і ня думаў быць міласэрным, а уціскаў беднага і няшчаснага і з сэрцам зламаным да сьмерці.
17 Любіў ён пракляцьце, хай прыйдзе яно на яго! Не смакавала яму багаславенства — хай яго пакіне яно!
18 І няхай адзенецца пракляцьцем як плашчом, хай пранікне ў ягонае нутро як вада, я алей у косьці яго!
19 Няхай будзе яму за вопратку, у якую ахінаецца і за пояс, якім заўсёды апіразываецца!
20 Такая хай будзе ад Госпада заплата тым, што мяне абвіняюць і тым, якія гавораць благое на душу маю!
21 Але Ты, Госпадзе, чыні са мною паводле Імяньня вайго, выбаві мяне, бо твая любоў ёсьць дабрата!
22 Бо я убогі і нешчасьлівы, а сэрца маё зранена ў нутры маім.
23 Я нікну, як цень, што пахіляецца, страсабць мяне як саранчу.
24 Калені мае хістаюцца ад посту і цела мае змарнела без тлушчу.
25 Я стаўся для іх пасьмешышчам: тыя, што мяне бачуць, ківаюць галовамі.
26 Памажы Ты мне, Госпадзе, Божа мой! захавай мяне паводле любові тваей,
27 Каб яны пазналі, што тут твая рука, — што Ты, Госпадзе, гэта ўчыніў.
28 Няхай яны праклінаюць, а Ты багаслаў! Яна нападаюць на мяне, няхай будуць асаромлены, а слуга твой няхай цешыцца!
29 Няхай адзенуцца ганьбаю, што мяне абвіняюць, няхай ахутаюцца стыдом як плашчом!
30 І буду я вельмі дзякаваць Госпаду вуснамі маімі і сярод грамадзтва выхваляць Яго,
31 Бо Ён стаіць праваруч убогага, каб яго успамагчы ад тых, што яго асуджаюць.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга псальмаў, псальм 109

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

2023, Алічбованне — Сяргей Шобік, biblia.by.