1 Алелюя!
Аддайце падзяку Госпаду, бо добры Ён, бо любоу Яго — вечная.
Аддайце падзяку Госпаду, бо добры Ён, бо любоу Яго — вечная.
2 Хто выскажа подзьвігі Госпада, абвесьціць усю славу ягоную?
3 Шчасьлівыя тыя, што захоўваюць права, якія увесь час чыняць спр-васьць.
4 Успомні аба мне, госпадзе, праз любоў да народу твайго! Адведай мяне успамогай тваей,
5 Каб мне убачыць шчасьце выбранцаў тваіх, цешыцца радасьцяй народу твайго, каб хваліцца спадчынай тваей.
6 Саграшылі мы з бацькамі нашымі, правініліся і тварылі беззаконьне.
7 Бацькі нашы ў Эгіпце не зразумелі цудаў тваіх, ня помнілі аб тваей вялікай любові; але бунтаваліся супраць Усявышняга ля Чырвонага мора.
8 Але Ён выбавіў іх дзеля Імяні твайго, каб аб’явіць сваю магутнасьць.
9 Ён пагразіў Чырвонаму мору і яно высахла і правёў іх праз бяздоньне як праз пустыню.
10 І вырваў іх з рукі ворага, іх вызваліў з рукі праціўніка.
11 Воды пакрылі праціўнікаў іхніх: ні адзін зь іх ня вымкнуўся.
12 І яны паверылі словам ягоным і сьпявалі хвалу Яму,
13 Хутка забыліся аб дзеяньнях Яго, — не чакалі прысуду Яго.
14 І запалалі яны жадобай у пустыні і спакушалі Бога на пустэчы.
15 І здаволіў іх жаданьне, але наслаў на іх душы ліхаманку.
16 І пазайздросьцілі Майсею у лагеры. і Аарону, сьвятому Гасподняму.
17 Расступілася зямля і праглынула Датана ды пакрыла банду Абірама.
18 Запалаў агонь пад іхняю бандай і полымя спаліла нягоднікаў.
19 Яны зрабілі цялётка пад Харыбам і пакланяліся перад ідалам ніцма.
20 І замянілі славу сваю на абраз быка, што есьць траву.
21 Яны забылі Бога, збавіцеля свайго, Які вялікія справы учыніў у Эгіпце,
22 Дзіўныя учынкі у зямлі Хама, страшныя — на моры Чырвоным.
23 Дык загаманіў, што выгубіць, калі-б не Майсей, выбранец Ягоны, які стануў ля прорвы перад Ім, каб адхіліца запальчывасьць Яго ад зьнішчэньня іх.
24 І узгардзілі пажаданай зямлею, не паверылі яны Ягонаму слову.
25 І наракалі у палатках сваіх, ня слухалі голасу Госпада.
26 Дык падняў Ён руку сваю над імі, прысягнуў, каб іх пакласьці ў пустыні —
27 І што іхняе патомства расцярушыць між паганаў і рассыпаць іх па земях.
28 Яны прыляпіліся да Бааль-Пэгора і спажывалі ахвяры мёртвых,
29 Абуралі Яго паступалі сваімі і напаў на іх мор (зараза).
30 Дык падняўся Пінхас і расправіўся і тады мор прыпыніўся.
31 І залічана гэта яму за праведнасьць з роду ды ў род, навекі.
32 І раздражнілі Яго ля водаў Мэрыба і праз іхні грэх зло пала на Майсея.
33 Бо гэтак дадзелі ягонаму духу, што неразважна гаманіў вуснамі сваімі.
34 Яны ня зьнішчылі тых народаў, аб якіх ім Госпад загадаў,
35 Яны зьмяшаліся з паганамі і навучыліся іхніх учынкаў.
36 І служылі іхнім ідалам, што сталіся ім як-бы пасткай
37 І прынасілі сваіх сынаў і дачок у ахвяру дэманам.
38 Яны пралівалі нявінную кроў — кроў сыноў і дачок сваіх, якіх прыносілі у ахвяру ханаанскім ідалам і зямля ад крыві апаганілася.
39 Яны самі апаганіліся сваімі учынкамі, паблудзілі паступкамі сваімі.
40 І узгарэўся гнеў Госпада на народ ягоны і абрыдла Яму спадчына ягона,
41 І выдаў іх у рукі паганаў і запанавалі над імі тыя, што іх ненавідзелі.
42 Іхнія ворагі былі іхнімі тыранамі і яны спакарыліся пад чужую руку.
43 Вельмі Шмат разоў Ён іх выбаўляў, але яны дражнілі Яго у злосьці сваей і углыбляліся ў граху сваім.
44 І Ён зважаў на іхняе гора тады, калі пачуў іхняе маленьне.
45 І успамінаў на запавет свой зь імі і жалеў іх паводле вялікай сваей любові.
46 Выбаві нас, Госпадзе, божа наш, зграмадзь на зпасярод паганаў, каб нам славіць тваё сьвятое Імя і нам славаю тваею хваліцца!
47 Будзь Багаслаўлен Госпадзе, Божа Ізраіля, ад веку і да веку! І увесь народ скажа: Амін!
Алелюя!
Алелюя!
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Кніга псальмаў, псальм 106
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.