Пахвальная малітва з падзякаю
1 Кіраўніку хору. Песьня. Псальм.
Усклікайце Богу, уся зямля!
1 Кіраўніку хору. Песьня. Псальм.
Усклікайце Богу, уся зямля!
2 Сьпявайце аб славе ягонага Імяні,
абвяшчайце славу хвалы ягонае!
абвяшчайце славу хвалы ягонае!
3 Скажыце Богу: “Які Ты страшны ў дзеяньнях моцы тваей!
Дзеля велічы сілы тваей пахваляць Цябе ворагі твае.
Дзеля велічы сілы тваей пахваляць Цябе ворагі твае.
4 Перад Табою ўся зямля паклоніцца і сьпявае Табе,
яна сьпявае Імяні твайму.
яна сьпявае Імяні твайму.
5 Прыйдзіце і пабачце дзеяньні Божыя —
(Бога) страшнога ў высокіх справах для сыноў чалавечых.
(Бога) страшнога ў высокіх справах для сыноў чалавечых.
6 Ён абярнуў мора ў сушу, прайшлі раку сухою нагою,
каб была ў Ім нашая радасьць.
каб была ў Ім нашая радасьць.
7 Ён пануе сваей моцай навекі:
вочы ягоныя наглядаюць за народамі,
каб не паўставалі бунтары супраць Яго.
вочы ягоныя наглядаюць за народамі,
каб не паўставалі бунтары супраць Яго.
8 Багаслаўце, народы, нашага Бога
і абвяшчайце славу яго,
і абвяшчайце славу яго,
9 што душы нашай жыцьцё дараваў
і нашым нагам не даў пахіснуцца.
і нашым нагам не даў пахіснуцца.
10 Бо Ты нас дасьведчыў, о Божа!
Ачысьціў нас, як ачышчаюць агнём серабро.
Ачысьціў нас, як ачышчаюць агнём серабро.
11 Ты даваў нам упасьці ў сеці,
накладаў на плечы нашыя цяжар вялікі.
накладаў на плечы нашыя цяжар вялікі.
12 Ты пазволіў чалавеку таптаць нам па галовах,
а мы перайшлі праз агонь і ваду,
але пасьля Ты даў нам перапынак.
а мы перайшлі праз агонь і ваду,
але пасьля Ты даў нам перапынак.
13 Увайду ў дом твой з цэлапаленьнем
і споўню табе мае абяцаньні (шлюбы).
і споўню табе мае абяцаньні (шлюбы).
14 Што прыракалі вусны мае, што язык мой вымаўляў у горы маім.
15 Я прынясу Табе цэлапаленьні з тлустых авечак,
разам з тукам баранаў, ахвярую сытых валоў і казлоў.
разам з тукам баранаў, ахвярую сытых валоў і казлоў.
16 Прыйдзіце, паслухайце, хто Бога баіцца
і раскажу вам, што Ён учыніў для душы маей.
і раскажу вам, што Ён учыніў для душы маей.
17 Яго я клікаў вуснамі маімі
і хваленьне было на маім языку.
і хваленьне было на маім языку.
18 Калі б я ўбачыў у сэрцы маім беззаконьне,
Госпад мяне не паслухаў бы.
Госпад мяне не паслухаў бы.
19 Але ўсё ж Бог пачуў мяне
і ўважыў на голас маей малітвы.
і ўважыў на голас маей малітвы.
20 Няхай будзе пахвалены Бог, што малітвы мае не адкінуў
і не пазбавіў мяне сваей міласьці!
і не пазбавіў мяне сваей міласьці!
Каментары ці зноскі:
УВАГА: Псальміст у 1-м і 4-м вершы ўжывае словы “уся зямля”: гэтым ён заклікае ўвесь сьвет хваліць Бога і дзякаваць Яму за ласкі. Прытым ён выхваляе веліч і магутнасьць Божую, якую павінны прызнаваць “народы” (в.8). Далей псальміст пералічае помач Божую для народу Ізраіля і заклікае свой народ, каб славіў Бога і сам прыракае верна служыць Богу.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Кніга псальмаў, псальм 66
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
2023, Алічбованне — Сяргей Шобік, biblia.by.
