Доля злых і добрых
1 Алеф. Псальм Давідавы.
Не палай гневам на злачынцаў і
не завідуй тым, што твораць беспраўе!
1 Алеф. Псальм Давідавы.
Не палай гневам на злачынцаў і
не завідуй тым, што твораць беспраўе!
2 Бо яны, як трава, хутка павянуць і пасохнуць, як зельле у полі.
3 Бэт. Спадзявайся на Госпада і твары дабро:
прабывай на зямлі і жыві спакойна.
прабывай на зямлі і жыві спакойна.
4 Мей радасьць у Госпадзе,
а ён табе дасьць, што сэрца тваё зажадае.
а ён табе дасьць, што сэрца тваё зажадае.
5 Гімэль. Пакінь Госпаду свой лёс — даверай Яму,
я Ён Сам будзе дзеіць.
я Ён Сам будзе дзеіць.
6 Ён справядлівасьць тваю выведзе як яснасьць дня,
а праўду тваю — як сьветласьць палудня.
а праўду тваю — як сьветласьць палудня.
7 Далет. Будзь ціхі і даверлівы Госпаду:
не распальвай гневу твайго на таго, каму шэнціць, —
на чалавека здрадлівага і інтрыганта.
не распальвай гневу твайго на таго, каму шэнціць, —
на чалавека здрадлівага і інтрыганта.
8 Гэ. Ухіляйся ад гневу і пакінь заўзятасьць,
ня ўзбурайся, каб не зрабіць чаго благога!
ня ўзбурайся, каб не зрабіць чаго благога!
9 Во нягоднікі будуць знішчаны, а
хто спадзяецца на Госпада, той заваладае зямлёю.
хто спадзяецца на Госпада, той заваладае зямлёю.
10 Вау. Яшчэ толькі хвіліна, а бязбожніка не стане:
глянеш на ягонае месца, а яго й няма!
глянеш на ягонае месца, а яго й няма!
11 Але ціхія заваладаюць зямлёю
і будуць цешыцца вялікім супакоем.
і будуць цешыцца вялікім супакоем.
12 Заін. Бязбожнік зламышляе супраць справядлівага
і скрыгоча на яго зубамі.
і скрыгоча на яго зубамі.
13 Госпад сьмяецца зь яго, бо бачыць, што надыходзіць дзень ягоны.
14 Гэт. Бязбожнікі меч абнажаюць і нацягваюць лук,
каб паразіць (паваліць) бедняка і няшчаснага,
(каб забіць тых, хто йдзе простаю дарогай).
каб паразіць (паваліць) бедняка і няшчаснага,
(каб забіць тых, хто йдзе простаю дарогай).
15 Меч іх пранікне ў іхняе сэрца, а іх лукі будуць паламаны.
16 Тэт. Лепшае будзе малое для справядлівага,
як вялікае багацьце для бязбожніка.
як вялікае багацьце для бязбожніка.
17 Бо рукі бязбожнага будуць паламаны,
але справядлівых Госпад падтрымае.
але справядлівых Госпад падтрымае.
18 Йод. Госпад ведае аб днёх (людзей) нявінных:
іх спадчына будзе вечная.
іх спадчына будзе вечная.
19 У благім часе яны асаромлены ня будуць,
а ў ліхія дні падчас голаду будуць насычаны.
а ў ліхія дні падчас голаду будуць насычаны.
20 Каф. Але бязбожнікі згінуць і тыя ворагі Госпада:
як краса іхніх палёў, так і яны шчэзнуць,
як дым яны разьвеюцца.
як краса іхніх палёў, так і яны шчэзнуць,
як дым яны разьвеюцца.
21 Лямэд. Бязбожнік пазычае і не аддае,
а справядлівы мае літасьць і падаруе.
а справядлівы мае літасьць і падаруе.
22 Багаслаўлёныя (Госпадам) атрымаюць зямлю,
а праклятыя будуць загублены.
а праклятыя будуць загублены.
23 Мэм. Госпад кяруе крокамі чалавека: яны ўзмацняюцца
і яго шлях падабаецца Яму.
і яго шлях падабаецца Яму.
24 Калі б упаў, ня будзе ляжаць,
бо Госпад падтрымае яго руку.
бо Госпад падтрымае яго руку.
25 Нун. Маладым быў я і пастарэў, і не бачыў,
каб справядлівы быў апушчаны,
ні каб яго патомства жабравала (хлеба).
каб справядлівы быў апушчаны,
ні каб яго патомства жабравала (хлеба).
26 Заўсёды ён шчодры і дае пазыкі
і ягонае патомства будзе багаслаўлена.
і ягонае патомства будзе багаслаўлена.
27 Самэх. Ухіляйся ад зла і твары дабро, дык будзеш жыць навекі.
28 Бо Госпад любіць праўду і не пакіне сваіх прыяцеляў.
Злачынцы пагінуць навекі, а патомства бязбожных загіне.
Злачынцы пагінуць навекі, а патомства бязбожных загіне.
29 Справядлівыя атрымаюць зямлю, і там будуць жыць навекі.
30 Пэ. Вусны справядлівага гамоняць мудрасьць,
і язык яго кажа праўду.
і язык яго кажа праўду.
31 Закон Бога ягонага — у сэрцы ягоным:
ягоныя ногі ня схіснуцца.
ягоныя ногі ня схіснуцца.
32 Цадэ. Бязбожнік падглядае справядлівага і шукае, каб зьнішчыць яго.
33 Госпад ня дасьць яго ў рукі ягоныя
і не дапусьціць абвініць яго, калі будзе суджаны.
і не дапусьціць абвініць яго, калі будзе суджаны.
34 Коф. Спадзявайся на Госпада і хадзі шляхам ягоным,
а Ён узвысіць цябе, каб ты ўзяў зямлю
і ўбачыш загубу бязбожнікаў.
а Ён узвысіць цябе, каб ты ўзяў зямлю
і ўбачыш загубу бязбожнікаў.
35 Рэш. Бачыў я бязбожніка ганарыстага,
што ўзвышаўся як кедр Ліванскі.
што ўзвышаўся як кедр Ліванскі.
36 Калі ж я праходзіў, яго ня было:
шукаў я яго, але не знайшоў яго.
шукаў я яго, але не знайшоў яго.
37 Шын. Зважай на дасканалага і ўзірайся на цнатлівага,
а ў згоднага чалавека будзе патомства.
а ў згоднага чалавека будзе патомства.
38 Але грэшнікі будуць усе вынішчаны
і насеньне бязбожных шчэзьне.
і насеньне бязбожных шчэзьне.
39 Тау. Збаўленьне справядлівых выходзіць ад Госпада:
Ён — пэўная іх абарона ў час няшчасьця.
Ён — пэўная іх абарона ў час няшчасьця.
40 Госпад іх успамагае і вызваляе:
Ён збавіць іх ад бязбожных і захавае,
бо ў Яго шукаюць апекі.
Ён збавіць іх ад бязбожных і захавае,
бо ў Яго шукаюць апекі.
Каментары ці зноскі:
а) Ізноў гэты псальм — альфабэтычны.
б) Прарок адказвае на закід, чаму так часта нягоднікам добра паводзіцца ў жыцьці, а пабожныя церпяць перасьлед і знемагаюць? — Бог, праўда, ёсьць міласэрны і справядлівы, але не заўсёды зара і на гэтым сьвеце аддае кожнаму паводле ягонай заслугі.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Кніга псальмаў, псальм 37
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
2023, Алічбованне — Сяргей Шобік, biblia.by.
